Posted by БХД at Nov. 10, 2021, 12:47 p.m.

🇩🇪Група Хрысціянска-дэмакратычнага саюзу і Хрысціянска-сацыяльнага саюзу Нямеччыны ў фракцыі Еўрапейскай народнай партыі ў Еўрапарламенце заклікала ўвесці санкцыі супраць авіякампаніяў, якія дастаўляюць мігрантаў у Беларусь:

“Спыніць дастаўку для Лукашэнкі. Санкцыі ў дачыненні да задзейнічаных авіякампаній

Мяркуючы па ўсім, беларускі дыктатар Лукашэнка ўпускае шматлікіх мігрантаў з Ірака і Сірыі з мэтай іх транспарціроўкі да знешніх межаў ЕС. Гэта адкрыты напад на ЕС, які павінен быць прыцягнуты да адказнасці.

Непрымальна, каб буйныя дзяржаўныя авіялініі з краін-суседзяў ЕЗ дазвалялі сабе дапамагаць Лукашэнку, а ўцекачы сістэматычна лёталі ў Менск, адкуль іх перапраўлялі да польскай мяжы. Нам патрэбная неадкладная забарона на пасадку ў Еўразвязе для ўсіх задзейнічаных авіякампаній. З Еўропай больш нельга жартаваць. Мы не можам дазволіць сабе бясконцую праверку паслядоўнасці Еўрапейскай камісіі. Нам патрэбна хуткае рашэнне, якое будзе зразуметае ў Стамбуле, Маскве і ўсіх іншых уцягнутых дзяржавах”.