Posted by БХД at Oct. 1, 2021, 10:30 a.m.
Ад імя аргкамітэту партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” выказваем глыбокія і шчырыя спачуванні з прычыны смерці Канстанціна Севярынца, бацькі сустаршыні БХД Паўла Севярынца, які зараз знаходзіцца ў зняволенні.
Канстанцін Севярынец пражыў годнае жыццё, выгадаваў цудоўных дзяцей. Быў шчырым беларусам, які любіў сваю Бацькаўшчыну і рабіў усё магчымае для волі і незалежнасці.
Просім маліцца за супакой ягонай душы і выказваем падтрымку жонцы Таццяне Яўгенаўне, дочкам Ганне і Дар’і, сыну Паўлу, ягонай жонцы Вользе, унукам і ўсім блізкім Канстанціна Севярынца.
Заклікаем адпаведныя органы праявіць чалавечнасць і адпусціць на пахаванне свайго бацькі з калоніі ў Шклове сустаршыню БХД Паўла Севярынца, каб ён мог правесці свайго тату ў апошні шлях.
Заклікаем беларускія і міжнародныя арганізацыі, дыпламатаў, наколькі гэта магчыма, дапамагчы паўплываць на рашэнне адпаведных беларускіх органаў у гэтым пытанні.
Мы таксама звярнуліся да нашых міжнародных партнёраў з просьбай паспрыяць развітанню Паўла Севярынца з бацькам.
БХД смуткуе разам з усёй сям’ёй Севярынцаў і моліцца за супакой ягонай душы.