Posted by БХД at Aug. 9, 2020, 9:28 a.m.
Затрыманыя не менш за 28 назіральнікаў «Права выбару-2020»
Станам на раніцу 9 жніўня затрыманыя не менш за 28 назіральнікаў кампаніі «Права выбару-2020». Месцазнаходжанне 8 чалавек высвятляецца, яны з вечара не выходзяць на сувязь.
Агулам за час назірання былі затрыманыя прынамсі 37 нашых назіральнікаў. Назіральнікі «Права выбару-2020» працягваюць назіранне па-за ўчасткаў для галасавання.
Як адзначыў нацыянальны каардынатар кампаніі Віталь Рымашэўскі: «Незалежных назіральнікаў не толькі не пускаюць на выбарчыя ўчасткі, але і масава затрымліваюць без якіхсьці законных падставаў. Такіх беспрэцэдэнтных рэпрэсіяў супраць незалежных назіральнікаў не было за ўвесь час правядзення выбараў у нашай краіне. У 2020 годзе ў Беларусі ўлады ліквідавалі незалежнае назіранне».
Спіс затрыманых:
Брэсцкая вобласць
1. Аляксандр Казлянка
2. Генадзь Захаркевіч
3. Ірына Грышчук
4. Руслан ГусейнаўВіцебская вобласць
1. Лосеў Андрэй
2. Уладзімір Кійко
3. Алена Янушкоўская
4. Юлія Уласенка
5. Капорыкаў Вадзім
5. Андрэеў Аляксандр
6. Кешанюк Андрэй
7. Магучая Галіна
8. Петухоў ДзянісГарадзенская вобласць
1. Ежы Грыгенча
2. Павел Мількоўскі
3. Яўген АмплееўГомельская вобласць
1. Пацярухін Павел,
2. Няпомняшчых Уладзімір,
3. Елісееў Аляксандр,
4. Лукомскі Дзмітрый.
5. Каневская Таццяна
6. Васіль ПалякоўМагілёўская вобласць
1. Уладзімір Прыбыткоўскі
2. Хамратаў
3. Грынявіцкі
4. Бабруйск Міхалап.
5. Галіна Смірнова.
6. Зміцер СалаўёўМінская вобласць
1. Сюдак,
2. Кудзік
3. КісялеўМінск
1. Ягор Віняцкі
2. Назіральнік (не хоча агалоскі)
3. Уладзімір Фядосенка,
4. Іван Амбражэвіч,
5. Валер Рабцаў
6. Канавалава Вольга,
7. Тушынскі Дзяніс