Posted by БХД at Oct. 11, 2021, 7:01 p.m.

Дэпутат парламента Чэхіі Павел Белабрадак у лісце адасланым у Шклоўскую калонію 5 кастрычніка выказаў спачуванні Паўлу Севярынцу з нагоды смерці ягонага бацькі Кантстанціна.

Спадар Белабрадак таксама выказаў падтрымку і захапленне мужнасцю і маральнай сілай палітзняволенага сустаршыні БХД, з якім сустракаўся асабіста ў 2014 годзе ў Празе ў якасці віцэ-прэм’ера чэшскага ўрада і старшыні чэшскіх хрысціянскіх дэмакратаў (KDU-ČSL).

Падпісвайцеся на https://t.me/bchd_info