Posted by БХД at Sept. 17, 2021, 9:17 p.m.

Тое, што мы ўсе вельмі чакалі — трэці выпуск «Гоману»! Тэма — прадукты і ежа. «Гоман» — гэта сапраўдны анлайн-курс па вывучэнні роднай мовы, што будзе ўключаць у сябе 12 заняткаў. Калі вы пройдзеце ўсе заняткі, то станеце вольна гаварыць па-беларуску. Але адна ўмова — не ленавацца і выконваць хатнія заданні.

Можаце практыкаваць сваю беларускую наўпрост у каментарах. У ідэале — зраібць з каментароў лямпавы чат, дзе кожны зможа падзяліцца сваім, распавесці цікавосткі, звязаныя з роднай мовай. Дыскусіі (канструктыўныя) таксама вітаюцца!

Вядоўцы моўнага клубу — Андрусь Такінданг і Аляксей Шэін.

https://youtu.be/dBoReC3NxJg