Posted by БХД at April 30, 2022, 11:45 a.m.

Адукацыя вам умовах вайны і рэпрэсій

Патрэбны рэформы, перамены і інавацыі - бацька трох школьнікаў, студэнтка ўніверсітэта і кандыдат навук пра беларускую адукацыю ў відэа-роліку.

Дзяніс, бацька трох школьнікаў: Нашы дзеці атрымліваюць адукацыю тут і цяпер. Глыбокія рэформы патрэбны і яны абавязкова адбудуцца. Праз год ці пяць год. Цяпер жа нам трэба спыніць цемрашальніцтва ідэолагаў.

Дзіяна, студэнтка: Зараз цяжка вызначыцца з унівэрсытэтам і спэцыялізацыяй, бо няма ўпэўненасці, што адукацыя будзе якаснай, а атрыманыя веды – актуальнымі. На дыплём таксама нельга разрахоўваць, калі ёсьць жаданьне атрымаць добрую працу.

Андрэй, кандыдат філасофскіх навук, выкладчык: Сёння, у разгар вайны ва Украіне ў многіх узнікае пытанне - "Як наогул у гэтай сітуацыі можна весці размову аб адукацыі і тым больш аб рэформах у адукацыі?" Мой адказ - не толькі можна, але жыццёва неабходна.

Чаму? Адказ у нашым відэа  https://youtu.be/NuaafLGA6JI