Posted by БХД at Nov. 30, 2021, 1:04 p.m.

55-гадовую палітзьняволеную Тацяну Канеўскую на дваццаць дзён зьмясьцілі ў ШЫЗА гомельскай калёніі зь невядомай прычыны. У яе значна пагоршыўся стан здароўя

У лісьце на волю Тацяна піша спачатку з гумарам: «Была ў штрафным ізалятары, трапілася гарачая пуцёўка. Спачатку на 10 дзён, потым вырашылі падоўжыць кантракт:). Прычына — пры сустрэчы. У прынцыпе, мне і рабіць нічога ня трэба было — усё самі :)».

Цяпер яна праходзіць лячэньне, бо «застудзіла суставы, ды і хрыбет даецца ў знакі». «Прышчэпкі я пакуль не рабіла, бо ў мяне няма сіл змагацца нават са звычайнай прастудай: слабы імунітэт, я моцна схуднела і слабасьць маю», — піша Тацяна.

https://svb1234.azureedge.net/a/31586560.html