Posted by БХД at Feb. 7, 2022, 2:18 p.m.
Адбыўся З’езд ГА “Маладыя хрысціянскія дэмакраты”
5 лютага ў анлайн фармаце адбыўся ўстаноўчы сход грамадскай арганізацыі "Маладыя хрысціянскія дэмакраты".
Падчас яго быў абноўлены склад Рады арганізацыі, прыняты новы варыянт Статута, выбраны два сустаршыні МХД.
Новая каманда заявіла аб сваёй гатоўнасці неадкладнай прыступіць да працы. Істотным адрозненнем новай праграмы працы МХД стала ўзмацненне міжнароднай працы і садзейнічанне беларускай моладзі ў эміграцыі. Плануецца працягваць актыўную працу і ў Беларусі.
Сярод запланаваных мерапрыемстваў - сустрэчы з еўрапейскімі палітыкамі рознага ўзроўню, правядзенне адукацыйных лекцый і семінараў, дзейнасць у сферы культуры, пашырэнне ідэй хрысціянскай дэмакратыі.
У рэзалюцыі ўстаноўчага сходу адлюстравана рашучасць дзейнічаць толькі законнымі метадамі, рыхтавацца да падачы дакументаў для рэгістрацыі МХД у Беларусі.
Для аб'яднання беларускіх маладых хрысціянскіх дэмакратаў за межамі Беларусі прынятае рашэнне заснаваць ініцыятыву Міжнароднае грамадскае аб'яднанне маладых хрысціянскіх дэмакратаў "Беларуская Моладзевая Салідарнасць”.