Posted by БХД at July 6, 2021, 11:12 a.m.

На днях стане вядомая дата апеляцыйнага суду ў справе Паўла Севярынца. Сам суд і перавод у калонію мусіць адбыцца на працягу бліжэйшых месяцаў.

Да таго часу Павел будзе заставацца ў Магілёве. Адрас для лістоў пакуль той жа: 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99а, СТ-4. Лісты ў Магілёў ідуць жахліва, але пішыце, калі ласка, не забывайцеся.

"Сам Паша больш-менш у норме, наколькі гэта магчыма ў турме.  Піша працяг раману, складае хрысціянскую віктарыну, адпісвае лісты.
Учора ён даслаў Францішку ліст з партрэцікам, у іх асобная перапіска, Францішак малюе тату малюнкі, Паша яму машынкі і піша неверагодна пяшчотныя лісточкі ад таты сыну. Як сын падрасце будзе перачытваць іх і ганарыцца сваім татам яшчэ больш", - распавяла Вольга Севярынец.