Posted by БХД at May 3, 2021, 5:27 p.m.

Сваякі і група падтрымання давераных асобаў Ціханоўскай, якіх судзяць у Гомлі (Юрый Уласаў, Таццяна Канеўская, Зміцер Івашкоў, Аляксандр Шабалін) паведамілі, што на іх выклікалі АМАП.

Пасля апошняга слова Івашкова яны купкай з васьмі чалавек размаўлялі ў фае суда. Іх папрасілі выйсці – яны сталі на прыступках будынку. Тады міліцыянты зноў папрасілі іх адысці далей.

Калі ж людзі зрабілі і гэта, да іх падыйшлі амапаўцы і сказалі, што калі яны не разыдуцца, то іхныя дзеянні будуць кваліфікавацца як «незаконная масавая акцыя».

Крыніца: @belsat