Posted by БХД at Feb. 18, 2020, 9:56 p.m.

Напярэдадні Дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, былыя кандыдаты ў дэпутаты ад Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Ева Сапрыгіна ды Валянцін Фралоў ушанавалі памяць першых Народных паэтаў Беларусі – Янкі Купалы (Яна Луцэвіча) і Якуба Коласа (Канстанціна Міцкевіча).

Маладыя хадэкі ўсклалі кветкі да іх магілаў на Вайсковых могілках у Менску.

Ушанаванне памяці дзеячаў беларускай культуры працягнецца і ў іншых месцах Менску ды ў іншых гарадах Беларусі і нават за мяжой. #МХД