Posted by БХД at May 20, 2021, 11:09 a.m.

Паўлу Севярынцу дадалі яшчэ адну "медальку" - прызналі схільным да нападу на адміністрацыю. Цяпер усе перасоўванні па турме ў кайданках. Нічога нечаканага, як кажуць, але прыемнага мала.

Таксама ён на праверках, калі трэба назваць імя і артыкул, кажа "незаконна асуджаны Севярынец", пагражаюць яму за гэта карцарам.

Сёння 347 дзён як Паўла Севярынца няма дома.