Posted by БХД at Nov. 8, 2021, 11:05 a.m.
У Варшаве 7 лістапада прайшла акцыя салідарнасці з Беларуссю. Яе ўдзельнікі ўзгадалі ахвяраў Кастрычніцкай рэвалюцыі, павіншавалі народ Польшчы з наступаючым святам - днём Незалежнасці 11.11.1918 і напісалі лісты да палітычных вязняў.
І па традыцыі памаліліся "Ойча наш" за Беларусь і заспявалі гімн “Магутны Божа”.
Стрым глядзець тут: https://youtu.be/vZK4-GZzukM