Posted by БХД at Nov. 17, 2021, 9:42 p.m.

🔵Ужо больш за год усе мы назіраем беспрэцэдэнтную барацьбу беларускага народа за сваю свабоду. Зразумела, што сёння беларускі дыктатар Лукашэнка працягнуў сваю вайну, падрываючы стабільнасць і мір у Еўропе🇪🇺, эскалацыяй гібрыднай вайны на мяжы з ЕС.

Еўрапейская народная партыя правяла онлайн 💻круглы стол «Будучыня беларускай дэмакратыі», у якім удзельнічалі лідары дэмакратычных палітычных сіл Святлана Ціханоўская, Вольга Кавалькова, Павел Латушка, Віталь Рымашэўскі, Юрый Губарэвіч і Мікалай Казлаў.

➡️У адкрытай і шчырай дыскусіі ўдзельнікі падкрэслілі, што адзінства апазіцыі ў Беларусі і адзінства краін ЕС🇪🇺 мае вырашальнае значэнне ў барацьбе з Лукашэнкам. Генеральны сакратар ЕНП Антоніа Лопес-Істурыс прыняў удзел у сустрэчы і выступіў з уступным словам, падкрэсліўшы, што «Адзінства ўнутры апазіцыі, а таксама адзінства ЕС павінны быць умацаваныя для барацьбы з дыктатарам. Нам патрэбны выразны, неадкладны і рашучы адказ».