Posted by БХД at May 3, 2024, 10:02 a.m.

«Не - жалезнай заслоне паміж Беларуссю і Еўропай!»

З такім лозунгам пачаўся збор подпісаў аб'яднаннем"Наша Справа".

У тэксце аб'явы аб'яднанне выказала падзяку польскаму ўраду:

Мы ўдзячныя польскаму грамадству і ўладам за падтрымку і дапамогу беларусам і стварэнне спрыяльных умоў для беларускіх эмігрантаў, таму просім не зачыняць межы паміж Польшчай і Беларуссю.

Таксама па іх словах, сувязі з Еўропай для нас — адзіная магчымасць захаваць нацыянальную ідэнтычнасць і незалежнасць, а санкцыі павінны дзейнічаць супраць тых, хто нясе адказнасць за рэпрэсіі.

Даведацца больш падрабязна пра петыцыю можна на сайце "Нашай Справы" (https://nashasprava.eu/).

Нагадаем, што раней Віталь Рымашэўскі, заяўляў пра свой удзел у выбарах у каардынацыйную раду ад гэтага аб'яднання.