Posted by БХД at Oct. 5, 2021, 8:44 a.m.
Нягледзячы на просьбы сваякоў, дыпламатаў, звароты хрысціянскіх іерархаў і простых грамадзянаў сустаршыню БХД Паўла Севярынца так і не адпусцілі на пахаванне бацькі Кастуся Севярынца.
Жонка Паўла Вольга распавяла, як гэта было:
“Мы разумелі, што Паўла на пахаванне, хутчэй за ўсё, ніхто не адпусціць, але не спрабаваць не маглі. Мы звярнуліся да хрысціянскіх іерархаў, хтосьці адразу ж адгукнуўся і стараўся дапамагчы, хтосьці сказаў, што дапамагчы ня зможа. Я бачыла, што сябры пісалі запыты ў калонію, каб Пашу адпусцілі. Бачыла, што выказваліся дыпламаты. Мы кожнаму вельмі ўдзячныя. Мы зрабілі, што маглі. Пашу сказалі, што тата памёр, днём у пятніцу і адразу ж далі патэлефанаваць матулі. Ён напісаў заяву на выезд, тэарэтычна такая магчымасць у зняволенага ў калоніі ёсць, але дазвол яму не далі, сказалі, што цяжкі артыкул. Паша агаломшаны. Буду ўдзячная, калі зможаце падтрымаць яго лістамі: 213004, г. Шклоў, вул. 1-ая Заводская, 8, ПК-17, атрад 17. Дзякуем усім за падтрымку. Вельмі сумуем па нашаму Канстанціну Паўлавічу. Вечны яму супакой”.