Posted by БХД at April 26, 2021, 12:13 p.m.

Вось што Павел Севярынец напісаў у апошнім лісце сям'і, як раз перад пераездам у Магілёў.

"Думаю, нягледзячы на ўвесь абсурд, які тварыцца, трэба спакойна і з малітвай рабіць наканаванае Госпадам і не зважаць на страсанне паветра. Святы супакой! Цвёрда стаім на сваім, дбаем пра Беларусь і людзей, молімся; за сяброў - ахвяруемся, ворагаў - любім, і ідзем за Хрыстом, Які гаворыць па-беларуску. Яны нас берцамі, а мы іх сэрцамі"