Posted by БХД at May 29, 2021, 11:04 a.m.
Павел Севярынец распавёў сястры Ганне пра Акрэсціна ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года:
"Ён сярод іншых расказаў мне такую метафарычную гісторыю. Я не ведала, што калі Павел сядзеў на Акрэсціна, у ноч з 9 на 10 жніўня ён чуў тое, што там адбывалася. Аказваецца, да яго ў камеру тады накідалі тых, хто чакаў дэпартацыі, — напэўна, вызвалялі месцы, і яны ўсю ноч чулі стогны і крыкі. Як Павел сказаў, «сцены трэсліся». Ён зразумеў, што адбываецца, і пачаў маліцца за тых, каго б’юць. Маліўся, маліўся, а людзі ўсё крычаць, стогнуць, енчаць. І тады ён пачаў маліцца за тых, хто б’е, — і крыкі сціхлі".