Posted by БХД at Feb. 1, 2020, 11:56 a.m.

Ужо заўтра! У нядзелю! 2 лютага!

Маладыя хрысціянскія дэмакраты запрашаюць на экскурсію з чалавекам года паводле “Нашай нівы” і агенцтва БелаПАН, пісьменнікам, верагодным кандыдатам у прэзідэнты Беларусі ад аб’яднанай апазіцыі, сустаршынёй БХД Паўлам Севярынцам. Падзея прысвечаныя гістарычным мясцінам беларускай хадэцыі ў Менску.

Экскурсія пачнецца 2 лютага, а 13-й гадзіне, каля касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі і пройдзе па цэнтры Менску. Экскурсія будзе пешая і зойме паўтары гадзіны. Будзе вельмі цікава і пазнавальна!

Экскурсія пройдзе ў гадавіну нараджэння нацыянальнага героя беларускага народу Кастуся Каліноўскага (1838-1864) і дзеяча міжваеннай БХД Станіслава Грынкевіча (1902-1945).

Удзел у экскурсіі бясплатны. Пры гэтым сярод удзельнікаў у невялікай віктарыне разыграюць дзве кнігі па гісторыі БХД.

Важна адзначыць, што Павел Севярынец можа быць затрыманы ў любы момант за арганізацыю пратэстаў у падтрымку незалежнасці Беларусі ў снежні 2019 года. У такім выпадку экскурсія будзе перанесеная.

#МХД #БХД #Севярынец2020