Posted by БХД at Dec. 14, 2021, 3:59 p.m.

Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі пра прысуд у справе Сяргея Ціханоўскага:

“Сяргей Ціханоўскі - 18 гадоў узмоцненага рэжыму... Вышэй толькі смяротная кара. За што?! Сяргей некага забіў? Пакалечыў? Якую канкрэтна школу нанеслі дзеянні Ціханоўскага?

У Беларусі за жорсткія забойствы даюць меншы тэрмін...

Неадпаведнасць пакарання кажа больш, чым маглі б сказаць адвакаты.

Памкненне  народу да свабоды не спыніць ні катаваннямі, ні кратамі. Людзі будуць прагнць Свабоды да тых часоў, пакуль яны застаюцца людзьмі.

Свабоду Ціханоўскаму! Свабоду Паўлу Севярынцу! Свабоду палітвязням і шматпакутнаму беларускаму народу!”