Posted by БХД at Aug. 28, 2021, 5:29 p.m.

Хрысціянскія дэмакраты 28 жніўня зладзілі чарговы мітынг салідарнасці ў цэнтры Варшавы.

Сёння размаўлялі пра "рэформу" Кодэкса аб адукацыі і яе наступствы:

- увядзенне факультатыва пра выхаванне духоўнасці і патрыятызму;
- закрыццё польскіх грамадскіх школ і патэнцыйна ўсіх грамадскіх школ нацыянальных меншасцей;
- прыватныя дзіцячыя садкі як "пункты выхавання каляровых рэвалюцый", як кажа міністр адукацыі Карпенка.

Падпісвайцеся на https://t.me/bchd_info