Posted by БХД at June 7, 2022, 9:11 a.m.

‼️Вебінар з БАРЫСАМ ГАРЭЦКІМ «На чым будуюцца фэйкі і прапаганда?»

Ініцыятыва БХД «Беларуская Салідарнасць» разам з Каардынацыйнай Радай запрашае на першы вебінар з Барысам Гарэцкім у рамках адукацыйнай праграмы для моладзі «Антыпрапаганда і актывізм».

👀Барыс Гарэцкі — адзін з лідараў Беларускай асацыяцыі журналістаў — распавядзе пра падставы інфармацыйнай рэальнасці, у якой мы з вамі жывем.
Вебінар будзе карысны як і тым, хто працуе ў грамадска-сацыяльных праектах, так і звычайным спажывальнікам інфармацыі —  усім нам.

🕠Час: чацьвер, 9 чэрвеня а 18:00-19:30 (па Менскім часе).

Рэгістрацыя на вебінар даступна па спасылцы (https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSe-TMbyGUaWvlCvy1VCJCuxQTzGQqa9fwqnpSkefqkKttYJ3Q/viewform?usp=sf_link).
Больш інфармацыі пра адукацыйную праграму можна прачытаць тут (https://drive.google.com/file/d/19z4ubEjA2wgMevvgPeswCid4fUEIAwX6/view?usp=sharing).