Posted by БХД at June 10, 2021, 11:33 a.m.

Дэпутаты Еўрапарламенту прынялі праект рэзалюцыі па Беларусі.

У ёй Еўрапарламент “асуджае жорсткія і несправядлівыя судовыя прысуды, нядаўна вынесеныя шматлікім палітвязням і затрыманым, у тым ліку лідару апазіцыі Паўлу Севярынцу, і працэсы супраць апазіцыйных дзеячаў дэмакратычнай Беларусі, такіх як Віктар Бабарыка, Мікола Статкевіч і Сяргей Ціханоўскі; выказвае шкадаванне з нагоды вынясення прысуду Паўлу Севярынцу, Яўгену Афнагелю, Андрэю Войнічу, Паўлу Юхневічу, Дзмітрыю Казлову, Максіму Вінярскаму і Ірыне Шчаснай на закрытым працэсе ў горадзе Магілёве”.

Таксама еўрадэпутаты заклікаюць часова адключыць Беларусь ад SWIFT і перадаць правы на трансляцыю футбольнага ЕЎРА «Белсату». Сярод важных прапановаў – сектаральныя санкцыі супраць нафтаперапрацоўчай і калійнай галінаў беларускай эканомікі, спыненне любой фінансавай супрацы еўрапейскіх кампаніяў з рэжымам Лукашэнкі, неадкладнае вызваленне Рамана Пратасевіча.

Поўны тэкст праекту рэзалюцыі https://www.europarl.europa.eu/doceo/document/RC-9-2021-0328_EN.html