Posted by БХД at Sept. 14, 2021, 11:40 a.m.

❗️На кавід захварэлі бацькі Паўла і Ганны Севярынцаў

«Тата зараз у інфекцыйнай бальніцы Віцебска з кавідам, падключылі кісларод. Мама пакуль дома, але таксама моцна захварэўшы», — піша ў фэйсбуку Ганна Севярынец.

Яна просіць не пісаць і не тэлефанаваць бацьку, бо яму цяжка размаўляць, чытаць і пісаць.

«Цяпер толькі калі кожнаму з нас будзе трапляцца харошы чалавек - толькі тады будзем жыць, бо сістэма абвальваецца, наўпрост на галовы людзей. Хай бы татку і мамусіку трапіліся харошыя людзі. Мы ніколі не ўмелі заводзіць знаёмствы ў патрэбных сферах, няма нам на каго разлічваць, што прыйдзе і неяк па-асабліваму паставіцца, толькі надзея на харошых людзей. Віцебск, дарагі, хай у вас там усё яшчэ трымаюцца адзін аднаго харошыя дактары і медсестрычкі», — піша яна.