Posted by БХД at May 12, 2021, 11:17 a.m.

Міліцыя запатрабавала ад людзей, якія прыйшлі падтрымаць палітвязняў – сустаршыню БХД Паўла Севярынца і актывістаў “Еўрапейскай Беларусі”, разысціся ад будынка Магілёўскага аблсуда. У адваротным выпадку, як заявіў супрацоўнік Ленінскага РАУС Карніенка, міліцыя будзе расцэньваць гэта як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства.

На месца прыбыў АМАП, людзі вырашылі адысці ад суда.

Усяго падтрымаць палітвязняў да суда прыйшло каля 40 чалавек. У фае дазволілі знаходзіцца толькі тром 🤷

Калі людзі разыходзіліся ад будынка Магілёўскага аблсуда, быў затрыманы журналіст Deutsche Welle Аляксандр Буракоў.

Крыніца: @MAYDAYhr