Posted by БХД at Jan. 18, 2020, 2:25 p.m.

Напярэдадні Новага, 2020-га года,  пісьменніца і актывістка #БХД Галіна Каржанеўская звярнулася з лістом да адміністрацыі гандлёва-забаўляльнага цэнтра “Цівалі”. У ім гаворыцца: “У вашага ГЦ рэдкая і цікавая назва, яна лучыць нас, сучаснікаў, з мінулым сталіцы Беларусі. Так называлася вёска з заходняга боку, якая з цягам часу стала часткай горада. На жаль, дапушчана адна некарэктнасць: рускамоўная транскрыпцыя “Тивали”  (вялікімі літарамі зверху)  выглядае штучна, нібы запазычаная з якой іншай мовы. Даводзілася чуць, што людзі скажаюць слова, вымаўляючы яго як Цівалі. Не ўсе разумеюць, што азначае гэтая назва і як вымаўляецца. Невялікая памятная шыльда пры ўваходзе магла б быць вельмі дарэчы”.

А галоўнае, лічыць Г.Каржанеўская, – над будынкам павінен узвышацца правільны аўтэнтычны тапонім, напісаны па-беларуску: “Цівалі”.

Тут продкі мінчукоў калісь жылі.

Рыпелі брамкі, рыкалі каровы,

Якіх на пашу вулічкай вялі…

Калі адновім назву “Цівалі” –

Адновім беларускі дух здаровы.