Posted by БХД at May 13, 2021, 6:40 p.m.
Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі заявіў:
"Пераслед Паўла Севярынца не мае ніякіх законных падстаў. Тое, што судовы працэс зрабілі закрытым, пацвярджае той факт, што ніякіх рэальных доказаў віны Паўла няма. Арышты незалежных журналістаў ля будынка суда і тое, што на працэс не пусцілі нават бліжэйшых сваякоў, - проста яшчэ адна ілюстрацыя беззаконня.
Усе парушэнні закона, парушэнні правоў чалавека, якія адбываюцца ў Беларусі, не будуць пакінутыя без увагі еўрапейскім палітыкамі. Вызваленне Паўла, вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, спыненне гвалту - умовы, без якіх немагчымы ніякі дыялог з еўрапейскімі дэмакратычнымі краінамі.
Курс на пабудову дзяржавы тыпу Паўночнай Карэі ў цэнтры Еўропы - поўнае глупства, якая можа абярнуцца нацыянальнай катастрофай. Хрысціянскія дэмакраты патрабуюць вызваленне Паўла Севярынца».