Posted by БХД at Feb. 3, 2020, 9:17 p.m.
Гарадзенскі абласны каардынатар #БХД Мікалай Баўсюк 2 лютага правёў сустрэчу з сябрамі і прыхільнікамі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі на тэму "Адзіны кандыдат, праймерыз-2020".
Прысутныя падтрымалі кандыдатуру Паўла Севярынца, а таксама і прапанову ўдзелу на кожным этапе прэзідэнцкай прадвыбарчай кампаніі 2020. Былі размеркаваны накірункі працы, адказныя асобы і іх абавязкі.
Таксама радай БХД Горадні было прынята рашэнне адносна часовага зыходу з пасады гарадзенскага гарадскога каардынатара Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Яўгена Дудкіна
“Лічу гэта мэтазгодным з улікам пэўных акалічнасцей. Да таго ж, ад мяне патрабуе сіл на сённяшні дзень новая праца ў якасці намесніка кіраўніка #МХД. Да 1 верасня да канца прэзідэнцкай кампаніі выконваць абавязкі ў Горадні будзе мой намеснік па справах з палітычнымі партыямі і рухамі Сяргей Верамеенка”, - адзначыў Яўген Дудкін.
#Севярынец2020