Posted by БХД at May 23, 2021, 10:23 p.m.

Кіраўніцтва Еўрапейскай народнай партыі асудзіла прымусовае прызямленне ў Менску самалёту Афіны-Вільня і затрыманне журналіста Рамана Пратасевіча:

Дональд Туск:

"Лукашэнка стаў пагрозай не толькі для ўласных грамадзян, але і для міжнароднай бяспекі. Яго акт дзяржаўнага тэрарызму патрабуе неадкладнай і жорсткай рэакцыі ўсіх еўрапейскіх урадаў і інстытутаў".

Антоніё Лопэс-Істурыс

"Шакавальная і трывожная навіна з Беларусі пра арышт журналіста Рамана Пратасевіча. Еўрапейская паветраная прастора не можа быць закладніцай дыктатара. ЕС павінен рэагаваць тэрмінова.
Гэты тэрарыстычны акт павінен мець адназначныя наступствы".