Posted by БХД at Nov. 12, 2021, 12:57 p.m.
Сябры БХД у Варшаве 11 лістапада павіншавалі народ Польшчы з днём Незалежнасці, далучыўшыся да афіцыйных святочных мерапрыемстваў. Перад гэтым усклалі кветкі на памяць ля помніка ахвярам Варшаўскага паўстання 1944 года, а пасля і афіцэрам Войска Польскага, якія загінулі пасля верасня 1939 ад рук таталітарных рэжымаў.
Таксама Яўген Дудкін і Алена Янушкоўская былі запрошаны польскім бокам на святочны канцэрт незалежнасці, які адбыўся ўвечары ў музеі Варшаўскага паўстання.