Posted by БХД at June 8, 2022, 8:12 a.m.
‼️Вебінар з ПАЎЛАМ ЛІБЕРАМ «Лічбавая Беларусь сёння. Як прасунуць сваю ідэю / свой праект у перапоўненай інфармацыйнай прасторы?»
Ініцыятыва БХД «Беларуская Салідарнасць» разам з Каардынацыйнай Радай запрашае на вебінар у рамках адукацыйнай праграмы для моладзі «Антыпрапаганда і актывізм».
✍️Колькасць нашых падпісак на інфармацыйныя каналы расце, а адчуванне паінфармаванасці – наадварот страчаецца. Як данесці ідэю да сваёй мэтавай аўдыторыі і дапамагчы ёй не згубіць вас падчас інфармацыйнага цунамі?
На гэтыя, ды іншыя пытанні адкажа стваральнік самай паспяховай беларускай грамадскай інтэрнет-платформы «Голас» — Павел Лібер.🕓Час: субота, 11 чэрвеня а 15:00-16:30 (па Менскім часе).
Рэгістрацыя на вебінар даступна па спасылцы (https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdtJrvB66bDtHwU7S43FDZIv8n4WRlS1tuRnyaifX--a55uvw/viewform?usp=sf_link).
Больш інфармацыі пра адукацыйную праграму можна прачытаць тут. (https://drive.google.com/file/d/19z4ubEjA2wgMevvgPeswCid4fUEIAwX6/view?usp=sharing)