Posted by БХД at Sept. 21, 2021, 1:43 p.m.

Беларускія чыноўнікі вельмі любяць казаць, што яны робяць падарункі гораду, жыхарам. Вось толькі цікава, за чый кошт: з кішэні чыноўнікаў ці за падаткі грамадзян?

Наша кампанія зваротаў #pasol працягваецца!

У наступным звароце мы звяртаемся праверыць крыніцы падарункаў чыноўнікаў для горада Гродна: 13 аўтобусаў і спецтэхніка. У выпадку вызначэння мэтавга фінансавання з мясцовага бюджэта, то патрабаваць ад мясцовых ўладаў прызнаць пцблічна той факт, што падарунак чыноўнікі зрабілі за падаткі гараджан, якія потым і склалі мясцовы бюджэт.

Ці зробіць дэпутат Лукашэнкі запыт аб крыніцах фінансавання падарункаў чыноўнікаў гораду?

Ці будзе названа сума выдаткаў на падарункі гораду і крыніца яго фінансавання?

Падрабязнасці зварота ў тэлеграм-канале кіраўніка МХД дэлегата платформы #Сход Яўгена Дудкіна:
https://www.shodbelarus.org/delegate/5526

Таксама кожны грамадзянін можа напісаць падобны ліст да свайго афіцыйнага дэпутата Лукашэнкі, абраўшы сваю выбарчую акругу, і, пазначыўшы імёны сенатараў ад свайго рэгіёна (вобласць ці горад Мінск) дэпутатам Нацыянальнага Сходу 🙂

Ніжняя Палата
http://elo.house.gov.by/ru/el_obr_fiz-ru/

Верхняя Палата
http://www.sovrep.gov.by/ru/el_obr_fiz-lic-ru/