Posted by БХД at May 25, 2021, 11:39 p.m.

🇸🇰 Еўрадэпутат ад Хрысціянска-дэмакратычнага руху Славакіі Мірыям Лексман (Miriam Lexmann) асудзіла прысуд сустаршыні БХД Паўлу Севярынцу:

"Сябры, я сёння дзялюся з вамі сумным паведамленнем.

Сёння ганебны рэжым Лукашэнкі чалавека, які ахвяраваў жыццё за свабоду для беларускага народа, асудзіў на сем гадоў пазбаўлення волі. Сустаршыню Беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў, актывіста барацьбы за свабоду, сябра - Паўла Севярынца.

Мы, хрысціянскія дэмакраты ў Славакіі, працягваем падтрымліваць Паўла. Мы верым, што ён пабачыць той момант, які пасля больш чым трох дзесяцігоддзяў вельмі добра памятаем і мы.

Момант свабоды.

Сёння яго чакаюць сотні палітвязняў у Беларусі.

Некаторыя з вас часта пытаюцца ў мяне, чаму я ўдзельнічаю ў знешняй палітыцы і пратэстую супраць парушэння асноўных правоў і свабод чалавека ў таталітарных рэжымах. Нішто не з'яўляецца для нас большай момантам, чым наш уласны гістарычны досвед несвабоды. Наш маральны абавязак - не маўчаць, калі невінаватых вядуць у турму.

У малітве за Паўла і ўвесь беларускі народ 🙏"