Posted by БХД at May 18, 2022, 9:50 p.m.
Чэшскі палітык, дарадца фракцыі Еўрапейскай народнай партыі ў Еўрапарламенце Марэк Ганібал падчас візіту Святланы Ціханоўскай папрасіў яе падпісаць чэшскае віданне кнігі Паўла Севярынца “Люблю Беларусь”.
💬“Святлана Ціханоўска ў Празе. Я папрасіў яе напісаць у кнізе Паўла Севярынца, які ўвязнены на 7 гадоў. Кніга называецца «Люблю Беларусь» і некалькі гадоў таму мы здолелі падтрымаць яе выданне на чэшскай мове. Нельга забываць, што сёння ў Беларусі 1187 палітвязняў”, - напісаў палітык 12 траўня.