Posted by БХД at May 30, 2021, 8:32 a.m.
#символымоейстраны
ЗАКОН
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
АБ ДЗЯРЖАЎНЫМ СЦЯГУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬДзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:1. Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой палотнішча, якое складаецца з трох гарызантальна размешчаных каляровых палос роўнай шырыні: верхняй і ніжняй белага, а сярэдняй — чырвонага колеру, Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні — 1:2.
2. Даручыць Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь прадставіць Вярхоўнаму Савету Рэспублікі Беларусь прапановы аб прывядзенні заканадаўчых актаў рэспублікі ў адпаведнасць з Законам «Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь» і прывесці нарматыўныя акты Урада ў адпаведнасць з дадзеным Законам.
3. Даручыць камісіям Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і захаванню гістарычнай спадчыны, па нацыянальнай палітыцы і міжнацыянальных адносінах, па заканадаўству распрацаваць праект Палажэння аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь і ўнесці яго на разгляд сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
4. Гэты Закон уступае ў дзеянне з моманту яго прыняцця.
Старшыня Вярхоўнага Савета
Рэспублікі Беларусь
С. ШУШКЕВІЧ
19 верасня 1991 года
г. Мінск