Posted by БХД at Jan. 6, 2020, 11:05 a.m.

Да чарговай гадавіны з дня нараджэння аднаго з лідараў міжваеннай #БХД тэлеканал “Белсат” выпусціў фільм пра гераічную дзейнасць ксяндза Адама Станкевіча, пра тое, што нават калі ты адзін, а супраць цябе цэлая карная машына, ты, калі маеш унутраную меру і духоўную моц, можаш перамагчы, можаш застацца чалавекам нават у самых неспрыяльных і жудасных умовах.

У аснове фільму – гульня ў кошкі-мышкі энкавэдыста і ксяндза Станкевіча. Хто каго перагуляе? Хто схібіць? У фільме выкарыстаныя ўнікальныя, дасюль нідзе не публікаваныя дакументы і сведчанні, пратаколы гэтых драматычных допытаў, лісты і дзённікі.

Спасылка на фільм https://www.youtube.com/watch?v=qm5qBksT5tQ