Posted by БХД at Sept. 19, 2024, 7:40 p.m.

Еўрапарламент не спыняе патрабаваць вызвалення Паўла Севярынца і ўсіх палітычных вязняў.

У Рэзалюцыі ад 19 верасня 2024 года аб цяжкай сітуацыі палітычных зняволеных у Беларусі дэпутаты Еўрапейскага Парламенту б'юць трывогу аб становішчы  беларускіх палітычных зняволеных. У тым ліку яны звяртаюць увагу на сітуацыю аднаго з лідэраў БХД, Паўла Севярынца.

Пад час дэбатаў па рэзалюцыі прадстаўніца Славатчыны, Мірыя Лексман нагадала, што Павал ужо пяты год не мае магчымасці стасавацца с сямьёй і выхоўваць свайго сына Францішка.

Мы дзякуем Еўрапарламенту на салідарнасць. Разам мы зможаш дабіцца вызвалення ўсіх несправядліва зняволеных у Беларусі.

Поўты тэкст рэзалюцыі: https://www.europarl.europa.eu/doceo/document/TA-10-2024-0009_EN.html