Posted by БХД at Dec. 7, 2021, 5:03 p.m.
Лідарка Хрысціянска-дэмакратычнай партыі (KrF) Нарвегіі Улаўг Балестад (Olaug V. Bollestad) звярнулася з відэазваротам да беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў:
“Дарагія сябры ў Беларусі, вы займаеце асаблівае месца ў маім сэрцы. Першы раз, калі я падарожнічала ў Менск разам з Улавам, мне атрымалася сустрэцца шмат з кім з вас, у тым ліку Паўлам. І таксама, калі мы былі разам у Осла, - з Вольгай. Мы ведаем і кожны дзень сочым за цяжкай сітуацыяй, у якой вы апынуліся. Я хачу, каб вы ведалі, што KrF, як тут – у Ругалане, гэтак і цалкам у Нарвегіі, падтрымліваюць вас і працуюць для вас і для міру ў Беларусі і іншых мясцінах. Мы ведаем, што вы змагаецеся за волю, і што сутыкаецеся з жудаснай несправядлівасцю. Я малюся пра далейшую падтрымку вас, і каб вы адчувалі Божы супакой у тым, што вы робіце. Для тых з вас, хто знаходзіцца ў вязніцах, для вашых сем’яў і длы тых, хто працягвае працаваць дзеля свабоды і дэмакратыі: я жадаю ўсяго найлепшага, шчаслівага Новага году і Божага нараджэння!”