Posted by БХД at Aug. 2, 2022, 3:09 p.m.

Пасланне ад Паўла Севярынца апублікавала ягоная жонка Вольга Севярынец:

"Госпад робіць аграмадную працу ў свеце і ў нашых сэрцах. Часам для нейкай духоўнай хімічнай рэакцыі патрэбныя такія ўмовы, часам - іншыя, але ўсё гэта грандыёзнае пераўтварэнне, разлічанае Госпадам да цалі. Няма нічога выпадковага. Як золата выплаўляецца ў вагні, так Бог вырабляе сэрцы людзей, пакліканых да Валадарства Нябёснага.

І Беларусь - асаблівае месца, адмысловая Майстэрня Божая сярод цярпенняў, крыніцаў, лясоў, радовішчаў солі, болю, грэху і святасці".